Home
Пэрсанальны вулей Калматага Чмяля [entries|archive|friends|userinfo]
MShmel

[ яшчэ дзёньнік | Твой Стыль ]
[ хто я | пра мяне ]
[ архіў | архіў часопіса ]

Превед! [Снж. 31, 2009|12:00 am]
[Tags|, , , , ]

Я вырашыў, што трэба, каб гэты пост быў нейкі час (гы, некалькі гадоў:) наверсе.

Праводжу экскурсіі па Горадні для тых, у каго няма сваіх экскурсаводаў і пэрспэктываў знайсьці экскурсаводаў:)) Ёсьць вопыт: вадзіў беларусаў, палякаў, узьбекаў зь Ірляндыі і аднаго расейца.
Таксама перакладаю з/на польскую.

Зьвяртайцеся, калі ласка, каму што патрэбна! ЗДАРАЕЦЦА, што я маю троху свабоднага часу))
Спасылка18 сказанула|сказануць

У Горадні ўсё ж такі крыху бяспечней :-) [Ліс. 15, 2009|03:54 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Кракаў]
[Слухаю |NETradio.by]

Спасылкасказануць

пасля USB мы паехалі ў Трокі [Кст. 14, 2009|08:14 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Кракаў]
[Слухаю |Fisz Emade - Najpiękniejsza kobieta w mieście | Powered by Last.fm]


Тыдзень таму хоць і халадно было, але прынамсі яшчэ без снегу.
Спасылка5 сказанула|сказануць

першы снег [Кст. 14, 2009|10:28 am]
[Tags|, ]
[Я тутака |Крака(та)ў :)]

Ужо пару дзён папярэджвалі, што будзе снег, а яму і так удалося ўпасці неяк для мяне зусім нечакана.
Спасылка1 сказануў|сказануць

the guide to sleeping in airports [Кст. 10, 2009|01:49 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Кракаў]
[Слухаю |Красные Звёзды - Белый полюс | Powered by Last.fm]


Адкрыў для сябе карысны і даволі вясёлы сайт http://www.sleepinginairports.net/. Парады для тых, хто збіраецца спаць у аэрапорце. Я вось меў такаю задумку адносна аэрапарта Шарля дэ Голя ў Парыжы, але раптам аказалася, што паводле наведнікаў сайта, гэта найгоршы для такіх мэтаў аэрапорт свету. Таму прыйшлося адмовіцца ад такой прыгоды. Калі б яшчэ ён быў які пяты ў тым спісе, але не - самы-самы. На сайце ёсць плюсы і мінусы аэрапортаў, адмысловыя фішкі для кожнага, можна дадаваць свае каментары. Можа каму з вас такая інфармацыя таксама будзе карысная.
Дарэчы, нейкія тры чэлы нават лёталі праз Мінск - у вельмі негатыўных каментах пішуць у асноўным пра міліцыю.
Спасылкасказануць

(бяз тэмы) [Врс. 25, 2009|03:45 pm]
[Tags|, , , ]
[Я тутака |Горадня]
[Слухаю |ДДТ - Адам и Ева | Powered by Last.fm]

Гэтага доміка на гродзенскім Новым Свеце ўжо няма :( На мой погляд, гэта быў адзін з самых адметных і прыгожых дамоў у гэтым районе.
Жыхары не пацярпелі, будынак – на знос

Спасылкасказануць

ШМЖ: трынаццаты раз на майстар-клас [Жнв. 25, 2009|10:20 am]
[Tags|, , , , , , ]
[Я тутака |усё яшчэ Варшава]
[Слухаю |нейкае польскае радыё]

Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў  журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.

 За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале ОНТ , а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага  блокаў. Тэарэтычная частка будзе  прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя  і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль».

Да ўдзелу ў праекце  «ШМЖ-13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 год.

Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75-71-72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.


Спасылка3 сказанула|сказануць

(бяз тэмы) [Жнв. 24, 2009|09:14 am]
Слава Радыёхэд не дае Ляпісам спаць :) Новы альбом ізноў выкладзены бясплатна, але цяпер кожны можа заплаціць гурту столькі, колькі пажадае. Нажаль, адзіная даступная для мяне магчымасць - заплаціць смскай - недаступная ў Польшчы і нават у Беларусі! ну і ладна, альбомы гэтага гурта я ўсё роўна заўсёды купляю ў краме

Kroogi :: Kultprosvet (320 kbps)

Posted using ShareThis
Спасылкасказануць

(бяз тэмы) [Жнв. 20, 2009|01:05 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Варшава]
[Слухаю |нейкае польскае радыё, яно ўвесь час на працы грае]

Валера Руселік. ПРА СВАБОДУ /частка III / - Радыё Свабода © 2009

Валера піша пра разборку старой задрыпанай жыдоўскай камяніцы ў самым цэнтры, якая служыла грэка-каталікам капліцай. Не тое, каб я тут хваліўся, але і я маю свой унёсак у руйнаванне гэтага кавалка старой Гародні :-) Некалькі гадзін працы. Раструшчаныя цагліны абвяльваюцца ад сцяны пад ударамі лому, на зубах асядае пыл пазамінулага стагоддзя. Руйнаваць мне спадабалася, прыемнае пачуццё.

Фоткі зробленыя паўтара месяцы таму, цяпер другога паверху ўжо хіба няма.



Спасылкасказануць

прабіла на тэсты :-) [Жнв. 18, 2009|02:44 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Варшава]
[Слухаю |нейкае польскае радыё]

Ваш Тотем раскрылся! Это... Медведь
Этот огромный зверь порой кажется грубым и неотесанным, настоящим монстром, но если приглядеться к его поведению, то можно увидеть, что он никогда не нападает просто так и зачастую сам стремится уйти от нежелательного контакта. Такие люди как вы отличаются широкой душой и добрым сердцем, способным на глубокие и нежные чувства. Любовь - это самое главное, что вами движет. Добавим к этому необыкновенную щедрость, железную волю и поистине "медвежье" обаяние, и получим самого преданного друга и верного защитника. В минуты опасности вы готовы рискнуть всем ради близких, даже собственной жизнью. Но не позволяйте никому сидеть на вашей крепкой шее, ведь и у вас бывают минуты слабости. За вашу стойкую веру в собственные силы Тотем дарит вам свой Клык.image
Пройти тест
Спасылкасказануць

паліглот, аднака [Жнв. 17, 2009|01:45 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Варшава]
[Слухаю |нейкае польскае радыё]

Из 18 языков Вы узнали (угадали)... 17
ПРАВИЛЬНЫЕ ОТВЕТЫ: 1. We were sitting in my room, smoking, and talking about how bad we were - bad from a medical point of view I mean, of course. – английский (Дж. К. Джером, «Трое в лодке»).2. A bom entendedor meia palavra basta. – португальский.3. Nel mezzo del cammin di nostra vita. mi ritrovai per una selva oscura. che la diritta via era smarrita. – итальянский (Данте Алигьери).4. Spielen beruhmte Schauspieler in diesem Film mit? – немецкий.5. Siringoj floras dum majo, kaj la odoro estas elstare intensa kaj rava; gi estas kutime uzata en konsistigo de parfumoj. – эсперанто.6. Las lilas florecen en las ramas viejas, y producen mas flores si no se poda. – испанский.7. Par exemple on rencontre des fleurs sans petales, ou apetales. – французский.8. Bola raz mala, mala hviezdicka, zviedla ju Mliecna, Mliecna cesticka. – словацкий.9. Pojem fejeton je zanrovym oznacenim pro novy literarne publicisticky utvar... – чешский.10. Pies nadal lezal spokojnie z tym samym smutnym, apatycznym spojrzeniem, chwilami dryac lekko i oddychajac nieco chrapliwie, jakby z trudem. – польский (И. Хмелевская «Дом с привидением»).11. Много съм послушна, много съм добричка, много грижи имам - аз съм ученичка. – болгарский (Е. Багряна).12. А нашым дзіайвайшчыкам, лічыце вы іх такімі ці не, тым больш трэба дапамагаць. Калі нават яны пра гэта й ня просяць. – беларусский.13. Ніч яка місячна, зоряна, ясная... – украинский (нар. песня).14. Agnus bei qui tollis peccata mundi, dona eis requiem sempiternam. – латынь.15. Zumruduanka gibi ismi var cizmi yok. – турецкий.16. Med foljetong mener man da en serie uten klare rammer som serien. – норвежский.17. Alaosaan pain: olet pessimisti ja negatiivista asennetta omaava. – финский.18. Siis on korralik talv, kui kevadise maarjapaeva ees on uheksa ood... – эстонский.
Пройти тест
Спасылка6 сказанула|сказануць

Нашыя наступаюць! [Жнв. 17, 2009|12:28 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Варшава]
[Слухаю |нейкае польскае радыё]

Не так даўно на Свабодзе грамадскім рэдактарам была мая сяброўка Хрысціна. Учора даведаўся, што на гэтым тыдні ім будзе яшчэ адзін знаёмы гарадзенец - [info]daroha . Дык наперад, да поўнага захопу намі медыяпрасторы! :-)
Спасылкасказануць

Рэпар з Басоў [Ліп. 24, 2009|01:37 pm]
[Tags|, , , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |шум кампутара, крокі па калідоры, стук клавіш]

Мой рэпартаж з Басовішча-2009 на "Тваім Стылі"
Спасылкасказануць

Самы маленькі гатэль у свеце, магчыма, знаходзіцца ў Гальшанах :-) [Ліп. 23, 2009|10:29 pm]
[Tags|, , , , , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |The Stephane Wrembel Trio - Big Brother | Powered by Last.fm]

 Яшчэ ў мінулым годзе прачытаў у турыстычным дадатку да Rzeczpospolitej пра самы маленькі гатэль у свеце. Паводле газеты ён знаходзіцца на выспе эль Г'ера на Канарах. Гэта былы партовы склад.

У пачатку месяца я наведваў поўнач Гарадзеншчыны і быў, між іншым, у Гальшанах. Паходу, гэта там самы маленькі гатэль! Паглядзіце:
Спасылкасказануць

Дэмантавалі помнік Чэслава Немэна, якога ніколі не было :-) [Ліп. 16, 2009|04:00 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |Tomasz Stańko - Argentyna]

У Васілішках дэмантаваны помнік Чэславу Немэну, які знаходзіўся ля касцёла святога Яна Хрысціцеля, - паведаміла Радыё Рацыя. Рэдакцыя "Твайго Стыля" напружыла памяць, узгадваючы, ці быў гэты помнік увогуле?
Спасылкасказануць

Колькі каштуе давер да Velcom? [Ліп. 16, 2009|01:04 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |Rod Steward - Have I told you Lately]

Гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі 15 ліпеня выйграў у судзе справу супраць кампаніі Velcom. Cуд ацаніў давер да Velcom на 80 000 рублёў.
Спасылкасказануць

Ёсць магчымасць дапамагчы дзецям [Ліп. 15, 2009|03:57 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |шум старога сістэмнага блока і машыны за вакном + Алеся долбіць па клавіятуры]

Зараз частка дзяцей выехала на адпачынак, частку забралі на канікулы сваякі, аднак шмат дзяцей засталося ў інтэрнаце. Улетку асабліва востра паўстала праблема з пральным парашком, якога катастрафічна не хапае. Супрацоўнікі школы-інтэрната будуць удзячныя ўсім, хто зможа ахвяраваць або ўласна мыйны сродак, або грошы. Парашок можна прынесці на сядзібу Таварыства беларускай школы па вул. Будзёнага, 48а або прывезці ў Парэчча ў інтэрнат. Грошы можна пералічыць на рахунак школы-інтэрната – дадзеныя і кантакты ёсць на вэб-старонцы установы www.internat_porechje.sdrom.ru.


 

Спасылка4 сказанула|сказануць

пОлякі [Ліп. 3, 2009|02:31 pm]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |Таня Кушнер - Pure]

Вельмі даўно я ўжо не бачыў такой прыкольнай штукі - малітвы напісаныя па польску кірыліцай. Калісці, калі яшчэ малы быў, часта сустракаў такое ў Гродна. Гэтую ўбачыў у аўторак у Гальшанах.
Спасылка4 сказанула|сказануць

Твой Стыль: Выйграй дыск з кінаспектаклем "Тутэйшыя"! [Ліп. 3, 2009|11:26 am]
[Tags|, , , , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |Kraftwerk - The Robots]

Калі камусці трэба дыск з белсатаўскімі Тутэйшымі, то мы тут, пасярод летняга перапынку, арганізавалі маленькі конкурс.



Дарэчы, учора, калі прыдумвалі конкурснае пытанне, у мяне былі толькі варыянты тыпу: "Чаму белсатаўская экранізацыя такая кепская?" або "У якой пагрозлівай колькасці прыходзяць у Менск акупанты ў фільме?" :)
Спасылкасказануць

Жабка-падарожніца vs Дзед-Барадзед :) [Ліп. 2, 2009|11:59 pm]
[Tags|, , ]
[Я тутака |Гродна]
[Слухаю |Panda Bear - Bros | Powered by Last.fm]

Як піша Твой Стыль, у Гродна на вул. Ажэшка з'явілася скульптура жабы-падарожніцы. Канешне ж, аўтарства Панцялеева, які апошнім часам займаецца пастаўкай паркавай скульптуры ў горадзе :)

Пішуць, што "Першапачаткова была ідэя стварыць помнік якому-небудзь вядомаму беларускаму падарожніку. Добрай кандыдатуры не знайшлося...". Як гэта не знайшлося?! А Дзед-Барадзед, які "абыйшоў цэлы свет"? вось ён - беларускі падарожнік, вядомы кожнаму з дзяцінства! Тэрмінова трэба патрабаваць паставіць дзесці яго скульптуру!

А наогул, добра было б, каб жабку не стырылі, як часта здараецца з гномамі ў Вроцлаве...
 
Спасылкасказануць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Рэклама